0
0
Абранае
У абраным пуста
Вярнуцца ў каталог

Калекція SPARTAK

Снято с производства
У нашага дызайну такі ж бунтарскі дух, што і ў правадыра паўстання рымскіх гладыятараў, у гонар якога мы яго назвалі. Гэты дызайн, які ў роўнай ступені спалучае ў сабе і класічныя і сучасныя рысы, што вельмі актуальна зараз, калі мала хто выкарыстоўвае чыстыя стылі ў інтэр'еры.
На матыве дынамічны малюнак у выглядзе сплеценых галін нібы па-майстэрску вышыты на паверхні фону тысячамі шыўкоў рознай велічыні. Асноўныя дэкаратыўныя элементы матыву калекцыі SPARTAK як быццам падымаюцца над бэкграундам, дзякуючы ўжыванню шырокіх аб'ёмныя ценяў, тым самым узмацняючы і падкрэсліваючы структурнасць шпалер, візуальны 3D эфект працуе на 100%.
Для фону мы абралі незвычайную тэкстыльную фактуру, па сваім пляценні яна нагадвае класічнае палатно, але пры гэтым ніткі рознага памеру і адценняў дазваляюць адысці ад традыцыйнай сіметрыі перапляцення. Наша новая калекцыя SPARTAK - гэта выдатнае рашэнне для знатакоў стрыманай класікі, адкрытых да эксперыментаў і самавыяўлення.
Шпалеры выкананы ў тэхніцы гарачага ціснення на флізелінавай аснове, памерам 1,06 * 10,05м. Глядзець відэа
Візітная картка калекцыі