0
Ваша корзина
Ваша корзина пуста
0
Избранное
В избранном пусто
Вернуться в каталог
Араматычныя свечкі
КАТАЛАГ

Араматычныя свечкі

Свечкі, падсвечнікі, кандэлябры ... Усё гэта ў нас, у першую чаргу, асацыюецца з урачыстай атмасферай і святам. Чаму б не дарыць такія эмоцыі сабе кожны дзень?
Еўрапейская традыцыя ладзіць дома свячныя каміны і запальваць свечкі без нагоды ўпэўнена ўваходзіць і ў нашу сьвядомасьць. Полымя свечкі ўлагоджвае, лёгкае цяпло напаўняе прастору ўтульнасцю, а пяшчотны водар пераносіць нас у запаветныя месцы.
Усе гэтыя функцыі здольныя аб'яднаць свечкі з натуральнага соевага воску, створаныя ў працяг тэмы парфумерыі для дома STENOVA HOME. Пазнавальныя кампазіцыі ў спалучэнні з натуральнай асновай раскрываюцца вельмі дэлікатна, ахінаючы прастору лёгкім, трошачкі саладкаватым водарам.
Асноўны матэрыял - гэта натуральны соявы воск, у кожнай свечцы знаходзіцца баваўняны кнот, а ў якасці араматычнага напаўняльніка - арганічная кампазіцыя. Шклянка ружовага, серабрыстага або блакітнага колеру надае свечцы прыбраны выгляд, што дазваляе ўпісаць яе ў любы інтэр'ер.
Аб'ём воску 150 гр, час гарэння 36 гадзін.
Свечкі бяспечныя для здароўя і навакольнага асяроддзя. Зроблены ўручную!
Кожная свечка мае індывідуальную падарункавую ўпакоўку з дызайнерскага кардона.